Прэзідэнт: пра папраўкі ў Канстытуцыю даложаць на Усебеларускім сходзе

Раней кіраўнік дзяржавы паабяцаў, што праект абноўленага галоўнага дакумента краіны будзе вынесены на грамадскае абмеркаванне.
Sputnik

МІНСК, 9 кас - Sputnik. Аб ходзе работы над папраўкамі ў Канстытуцыю грамадзянам раскажуць на Усебеларускім народным сходзе, заявіў у пятніцу прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Эксперт БІСД аб тэрмінах і механізмах канстытуцыйнай рэформы

Кіраўнік дзяржавы правёў нараду па актуальных пытаннях парадку дня ў краіне. У прыватнасці ён адзначыў важную ролю Усебеларускага народнага сходу ў абмеркаванні канстытуцыйнай рэформы ў рэспубліцы.

"Першы этап, дзе мы павінны далажыць насельніцтву аб нашай працы ў гэтым кірунку, - Усебеларускі народны сход. Ужо сёння трэба падумаць, як мы яго будзем праводзіць: стварыць, перш за ўсё, аргкамітэт і правесці выбары на Усебеларускі народны сход, вызначыўшыся з колькасцю, зыходзячы з досведу", - цытуе БелТА словы прэзідэнта.

Палата прадстаўнiкоў 2 кастрычнiка абвясціла збор прапаноў грамадзян па ўнясенні паправак у Канстытуцыю. Прапановы будуць прымацца да 25 кастрычніка. Раней спікер ніжняй палаты Уладзімір Андрэйчанка заявіў, што ў грамадстве наспявае запыт на перамены, і даручыў дэпутатам вывучыць меркаванне грамадзян з нагоды канстытуцыйнай рэформы.

Раней Лукашэнка паабяцаў, што праект абноўленай Канстытуцыі будзе вынесены на грамадскае абмеркаванне перад правядзеннем рэферэндуму. Кіраўнік дзяржавы адзначаў, што ў працэсе падрыхтоўкі ўжо трэці варыянт Канстытуцыі, так як два папярэднія яго не задаволілі. Прэзідэнт адзначаў, што распрацоўка галоўнага дакумента краіны павінна быць квінтэсенцыяй бачання таго, як у перспектыве павінна развівацца рэспубліка.

Чытайце таксама: