Археалагічны музей пад адкрытым небам – адзіны ў краіне турыстычны аб’ект, на якім можна пазнаёміцца з асаблівасцямі матэрыяльнай культуры і духоўнага жыцця старажытнага насельніцтва гэтых тэрыторый. Ён складаецца з трох экспазіцый, якія ахопліваюць перыд ад бронзавага стагоддзя да ранняга сярэнявечча. Тут знаходзяцца гаспадарчыя і жылыя пабудовы таго перыяду.
Незвычайная турыстычная кропка з’явілася на карце Белавежскай пушчы летам мінулага года. Старажытнае пасяленне спраектавана на гістарычным месцы – раней археалогі знайшлі тут гарадзішча жалезнага стагоддзя. Стваральнікі неаднаразова падкрэслівалі, што галоўная іх ідэя складаецца ў тым, што чалавек можа выкарыстоўваць гэты музей як машыну часу і з яе дапамогай перамяшчацца з жалезнага стаггоддзя ў бронзавае.
Ці атрымалася ў аўтараў праекта рэалізаваць сваю задумку, праверыў фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус.
Глядзіце таксама: