Відэа

Сутыкненні і затрыманні: як прайшоў "Марш гонару" ў Мінску - відэа

У Мінску і рэгіёнах Беларусі прайшлі нядзельныя акцыі пратэсту. У мітынгоўцаў не атрымалася сабрацца ў вялікую калону, сілавікі адціскалі іх ад галоўнай кропкі збору, выкарыстоўваючы спецсродкі, светлашумавыя гранаты і вадамёты. Глядзіце відэа, як прайшоў "Марш гонару".
Sputnik

Нядзельная акцыя пратэсту па традыцыі пачалася ў 14:00, у гэты раз яна называлася "Марш гонару". Яшчэ да пачатку дэманстрацыі мабільныя аператары абмежавалі хуткасць інтэрнэту, а цэнтральныя станцыі метрапалітэна былі зачыненыя.

Незадаволеныя вынікамі выбараў сталі збірацца ў цэнтры Мінска. Пратэстоўцы накіроўваліся да стэлы "Мінск - горад-герой". Журналісты, якія працавалі на акцыі пратэсту, былі затрыманыя ў самым пачатку. Сярод іх, апынуўся фотакарэспандэнт Sputnik Віктар Талочка, яго на "Маршы гонару" затрымлівалі двойчы.

Сілавікі выкарыстоўвалі спецсродкі - светлашумавыя гранаты і вадамёты.

У цэнтры Мінска мітынгоўцы рухаліся некалькімі калонамі, але ім перашкаджалі супрацоўнікі АМАП і праваахоўнікі. У пратэстоўцаў так і не атрымалася сабрацца ў адну вялікую калону. На думку відавочцаў, у гэтую нядзелю колькасць пратэстоўцаў была ніжэй у параўнанні з папярэднімі акцыямі пратэсту. Пра колькасць затрыманых у МУС не паведамлялі.

Акцыі пратэсту працягваюцца ў Беларусі ўжо больш за два месяцы. Яны пачаліся адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў, перамогу на якіх, паводле звестак ЦВК, атрымаў Аляксандр Лукашэнка (80,1% галасоў). Паралельна з пратэстамі ў рэспубліцы праходзяць мітынгі ў падтрымку дзейнай улады.