Белстат апублікаваў дадзеныя па інфляцыі ў Беларусі

Інфляцыя ў Беларусі у 2019 годзе склала 4,7%. У 2020 годзе стаіць мэта па інфляцыі не вышэй за 5%. Між тым, у жніўні цэнтрабанк рэспублікі заявіў, што чакае гадавую інфляцыю ў межах 5-5,3%.
Sputnik

МІНСК, 13 кас - Sputnik. Інфляцыя ў Беларусі за студзень-верасень бягучага года склала 4,7%, паведаміў у панядзелак Нацыянальны статыстычны камітэт краіны (Белстат).

"Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў верасні 2020 года ў параўнанні са жніўнем 2020 года склаў 100,9%, са снежнем 2019 году - 104,7%", - гаворыцца ў паведамленні на сайце Белстата.

У тым ліку, як вынікае з паведамлення, цэны на харчовыя тавары ў верасні выраслі на 0,5% у параўнанні з жніўнем і на 3% у параўнанні са снежнем, на нехарчовыя - выраслі на 2% і на 6,3%, на паслугі - выраслі на 0,4% і на 5,8% адпаведна.

Паводле звестак Белстата, базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у верасні 2020 года ў параўнанні са жніўнем 2020 года склаў 101,4%, са снежнем 2019 года - 105%.