Фота

Самыя родныя: атмасферныя фота да Дня маці

Фатограф Sputnik Марыя Амеліна здымае сапраўдную матчыну любоў - глядзіце падборку лепшых кадраў да Дня маці.
Sputnik
Сённяшнюю фотастужку Sputnik прысвячае мацярынскай любові. Сапраўднай, самай шчырай і самаахвярнай.
Фатаграфіі нашага карэспандэнта Марыі Амеліна зробленыя ў розны час і ў розных кутках Гомельскай вобласці.
Марыя заўсёды звяртае ўвагу на дэталі, таму яе фота могуць "расказаць" больш, чым класічныя партрэты. Прычым абсалютна ўсё роўна, дзе яна знаходзіцца і ў які час адбываецца здымка.
Серыя фотаздымкаў пад назвай "У клапатлівых руках мамы" здольная пагрузіць любога ва ўспаміны пра дзіцячыя гады. Здымкі дораць нам радасць, здзіўленне і нават хваляванне.
1 / 18
У Беларусі Дзень маці адзначаецца 14 кастрычніка.
2 / 18
На святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Рагачове было шмат мам з дзецьмі.
3 / 18
Масленіца ў Гомелі заўсёды багатая на бліны, а з рук мамы яны ўдвая смачнейшыя.
4 / 18
Матчына любоў падкажа, як знайсці шлях да сэрца нават самага калючага дзіцяці.
5 / 18
У аграгарадку Карма Добрушскага раёна на святкаванні дня нараджэння святога праведнага Іаана Кармянскага пастырскую пропаведзь слухалі і самыя маленькія паломнікі.
6 / 18
Школьны кірмаш у паўмільённым Гомелі часам стварае падставы для слёз. Хто ў такія хвіліны пашкадуе? Вядома, мама.
7 / 18
У дзевяцітысячным Ельску некалі капрызіць. У Стаса куча спраў - дапамагчы маці паліць кветкі ў агародзе, напрыклад.
8 / 18
Добра, калі шмат братоў і сясцёр. Фота зроблена на святкавання Дня моладзі ў Гомелі.
9 / 18
Былая мінчанка Анастасія Блоцкая з сям'ёй жыве ў аграгарадку Верасніца Жыткавіцкага раёна. Насця ўзначальвае раённую арганізацыю "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Замест казак на ноч - арніталагічныя даведнікі.
10 / 18
Клапатлівыя маміны рукі. Фота зроблена на фестывалі народнага гумару ў Аўцюках.
11 / 18
У Беларусі каля 350 тысяч сем'яў выхоўваюць дзяцей да трох гадоў.
12 / 18
Пакуль у школах не вучаць дзяцей разумець старажытныя арнаменты на ручніках, гэта робяць актывісты моладзевай краязнаўчай грамадскай арганізацыі "Талака".
13 / 18
За дзецьмі заўсёды трэба сачыць, - каму, як ні маме гэта лепш за ўсіх ведаць.
14 / 18
Падумалі, сястра з братам? Не, Ганна Царова са сваім сынам Данілам на адпачынку ў вёсцы. Радня называе маладую маму ласкава Нюшай.
15 / 18
Фіналістка конкурсу "Місіс Гомель" Яўгенія Савіна са сваім сынам на сямейным дэфіле.
16 / 18
У Гомелі жывуць мамы розных нацыянальнасцяў. Штогадовае свята нацыянальных культур аб'ядноўвае яўрэяў, азербайджанцаў, цыган, туркмен, грузін, сірыйцаў, індусаў, казакоў, украінцаў, рускіх.
17 / 18
Шпацыр па родным горадзе з любімай мамай.
18 / 18
Любое дзіця па-сапраўднаму шчаслівае, толькі калі побач мама.