Швейцарыя далучылася да санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі

Абмежавальныя меры ўключаюць у сябе блакаванне фінансавых актываў і забарону на ўезд у краіну 40 беларускіх грамадзян.
Sputnik

МІНСК, 14 кас - Sputnik. Швейцарыя далучылася да санкцый Еўрапейскага Саюза супраць беларускіх чыноўнікаў, пра гэта паведамляе Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных справах канфедэрацыі.

Барэль: рыхтуецца пакет новых санкцый супраць Беларусі і Лукашэнкі

Індывідуальныя дадатковыя санкцыі былі ўведзеныя Бруселем 2 кастрычніка ў спіс увайшлі грамадзяне Беларусі, якія маюць дачыненне, на думку ЕС, да гвалту над удзельнікамі акцый пратэсту і фальсіфікацыі вынікаў галасавання на выбарах прэзідэнта 9 жніўня.

Санкцыйных спіс у дачыненні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў ўладамі Швейцарыі быў складзены ў 2006 годзе і некалькі разоў карэктаваўся. Цяпер ён дапоўніўся яшчэ 40 прозвішчамі.

Абмежавальныя меры маюць на ўвазе блакаванне фінансавых актываў і забарону на ўезд у Швейцарыю. Яны ўступілі ў дзеянне 13 кастрычніка.

Нагадаем, што Швейцарская Канфедэрацыя не ўваходзіць ні ў Еўрапейскі Саюз, ні ў еўразону, аднак з 2008 года ўваходзіць у шэнгенскую зону.

Прычыны санкцый

Выбары прэзідэнта прайшлі ў Беларусі 9 жніўня. Па дадзеных ЦВК, Аляксандр Лукашэнка набраў больш за 80% галасоў выбаршчыкаў, на другім месцы апынулася Святлана Ціханоўская, якая набрала крыху больш за 10% галасоў.

У дзень выбараў у краіне пачаліся акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі выбараў, якія доўжацца да гэтага часу.

Пратэстоўцаў з ужываннем сілы не раз разганялі сілавікі.

Краіны Еўропы асудзілі дзеяньні беларускіх уладаў. У пачатку кастрычніка Еўрасаюз ва ўласным Афіцыйным часопісе апублікаваў спіс з 44 беларускіх чыноўнікаў, супраць якіх уведзеныя персанальныя санкцыі. У яго, у прыватнасці, увайшлі кіраўнік МУС Юрый Караеў і старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Сам прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў дадзены спіс не быў уключаны.

У панядзелак, 12 кастрычніка, стала вядома, што Еўрасаюз гатовы ўвесці санкцыі супраць прэзідэнта Беларусі, калі сітуацыя ў рэспубліцы не зменіцца.