Радыё

Аналітык распавёў, хто з беларусаў не зможа знайсці працу ў Літве

Літва хоча папоўніць дэфіцыт працоўнай сілы за кошт суседзяў, але беларускія спецыялісты высокай кваліфікацыі наўрад ці знойдуць сабе працу ў балтыйскай рэспубліцы, лічыць дырэктар Цэнтра вывучэння перспектыў інтэграцыі, галоўны рэдактар парталу RuBaltic Сяргей Рэкеда.
Sputnik
Аналітык распавёў, хто з беларусаў не зможа знайсці працу ў Літве

Абяцаючы грамадзянам Беларусі дапамогу ў працаўладкаванні ў Літве, літоўскі бок "спрабуе сумясціць прыемнае з карысным", лічыць суразмоўца Sputnik.

"Паколькі эміграцыя ў заходнія краіны вызваліла пэўную колькасць працоўных месцаў, у Літве ёсць дэфіцыт працоўнай сілы, які яны хочуць папоўніць за кошт беларусаў, але проста вырашылі абставіць гэта як піяр-ход, то бок выставілі гэта не як папаўненне сваіх патрэбаў, а як дапамога суседнім беларускім грамадзянам", - разважае аналітык.

Магчымасць знайсці працу ў Літве можа здацца прывабнай шэрагу беларускіх спецыялістаў, лічыць суразмоўца, "таму што ўзровень заробкаў у Літве, па меншай меры, у сталічным рэгіёне вышэй, чым у Беларусі, аднак і кошты на некаторыя катэгорыі тавараў таксама вышэй.

Калі "зарабляць у Літве, а марнаваць па магчымасці ў Беларусі", такая схема можа быць запатрабаванай, але ў асноўным, гаворка можа ісці пра не занадта кваліфікаваную працу - альбо нізкакваліфікаваную, альбо сярэдняй кваліфікацыі. "Высокакваліфікаваныя беларускія супрацоўнікі наўрад ці знойдуць нешта цікавае ў Літве", лічыць Рэкеда.

"Польшча гэтую практыку таксама рэалізуе, проста не пазіцыянуе яе як дапамогу беларускім суседзям, але так ці інакш працоўная эміграцыя з Беларусі існуе, і перш за ўсё ў расійскім напрамку, але і ў заходнія краіны таксама прысутнічае. Літва і Польшча цалкам аб'ектыўныя прыгранічныя напрамкі для заробкаў беларусаў", - адзначае Реэкеда.

Нагадаем, раней у Службе занятасці Літвы паведамілі, што грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі балтыйскай рэспублікі, будзе выдзелена дапамога ў працаўладкаванні. Як паведаміла Sputnik Літва, у бягучым годзе 1002 беларуса былі працаўладкаваны ў Літве па дакументах, выдадзеных Службай занятасці. У асноўным яны працуюць паварами, менеджарамі па продажах, механікамі, слесарамі аўтамабіляў, кіроўцамі ў міжнародных пасажырскіх перавозках, а таксама ў будаўнічым сектары тынкоўшчыкамі, бетоншчыкамі, сантэхнікамі, электрыкамі.