Дзяржрэгуляванне коштаў на сацыяльна значныя тавары працягнулі ў Беларусі

Дзяржрэгуляванне коштаў на тры месяцы ўвялі ў Беларусі ў красавіку бягучага года і працягнулі яшчэ на тры месяцы ў ліпені, у жніўні кіраўнік МАРГ анансаваў, што гэтая мера можа захавацца да канца года.
Sputnik

МІНСК, 15 кас - Sputnik. Дзяржрэгуляванне коштаў на сацыяльна значныя тавары працягнулі ў Беларусі да канца бягучага года, адпаведная пастанова міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю №65 апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Нацбанк захаваў стаўку рэфінансавання на ранейшым узроўні

У дакуменце паведамляецца, што рэгуляваць кошты на гэтую катэгорыю тавараў будуць да 31 снежня бягучага года.

Дзяржрэгуляванне працягне распаўсюджвацца на свежую і свежамарожаную рыбу некаторых відаў, вяршковае масла, пшанічную муку, сланечнікавы і рапсавы алей, соль, белы шліфаваны рыс, манку, проса, аўсяныя шматкі без дабавак, макароны не з цвёрдых гатункаў пшаніцы, шэраг відаў хлеба, ялавічыну, свініну, мяса курэй і куранят бройлераў, вараныя каўбасы, сасіскі, сардэлькі, свежыя курыныя яйкі, малако і малочныя прадукты, сыры, дзіцячае харчаванне, некаторую гародніну, яблыкі, чорны чай без дадаткаў, фітачаі.

Згодна з пастановай МАРГ, гранічны нарматыў рэнтабельнасці, які ўключаецца ў адпускныя цэны вытворцаў, не павінен быць вышэйшы за існуючы ў студзені-лютым бягучага года. У выпадку, калі фактычны ўзровень рэнтабельнасці быў ніжэй за 10%, ён павінен абмяжоўвацца 10%.

Вызначаць узровень рэнтабельнасці пры фарміраванні адпускных цэн на бульбу, буракі, моркву, капусту, цыбулю, агуркі, памідоры, яблыкі, трэба арыентуючыся на рэнтабельнасць 2019 года, а для агуркоў і памідораў абароненага грунту - папярэдняга перыяду вегетацыі.

Імпарцёрам гранічны нарматыў рэнтабельнасці абмежавалі 10%. У той жа час, у адпускную цану могуць уваходзіць кантрактныя цэны, выдаткі па імпарту, выдаткі на рэалізацыю.

Гранічныя гандлёвыя надбаўкі МАРГ дазволіў прызначаць з улікам аптовай надбаўкі ў межах ад 15-30% у залежнасці ад віду тавараў. Таксама ў дакуменце вызначаны асаблівасці фарміравання цэн юрыдычных асоб і ІП, якія закупляюць прадукцыю ў насельніцтва ці ўтрымліваюць стабілізацыйныя фонды прадукцыі.

Гэта пастанова МАРГ уступае ў сілу з 15 кастрычніка.

МАРГ увёў дзяржрэгуляванне коштаў на сацыяльна значныя тавары ў красавіку тэрмінам на тры месяцы. У ліпені дзяржрэгуляванне працягнулі яшчэ на тры месяцы па ўзгадненні з ЕЭК. У жніўні гэтага года кіраўнік МАРГ Уладзімір Калтовіч анансаваў, што гэтую меру плануецца прадоўжыць да канца бягучага года. Пры гэтым ён падкрэсліў, што дзяржрэгуляванне не можа прымяняцца доўгатэрмінова - больш за год.