Леўчанка працягнулі арышт на трое сутак

Тытулаваная беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка павінна была выйсці на волю сёння, але суд нечакана працягнуў тэрмін адміністрацыйнага арышту.
Sputnik

МІНСК, 15 кас - Sputnik. Беларускай баскетбалістцы Алене Леўчанка працягнулі арышт на 72 гадзіны, паведаміў Sputnik сябар баскетбалісткі.

Затрыманая шматразовая чэмпіёнка Беларусі па муай-тай і кікбоксінгу

"Лена сёння ў 7:20 (паводле мінскага часу) павінна была выйсці, мы чакалі яе, але затрыманне працягнулі на 72 гадзіны. Яе адвакат зараз разбіраецца, што адбылося", - сказаў суразмоўца агенцтва.

Вядомую баскетбалістку затрымалі 30 верасня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння. Суд Ленінскага раёна сталіцы прызначыў ёй 15 сутак арышту.

Алена Леўчанка - адна з самых вядомых і тытулаваных беларускіх баскетбалістак. Дзяўчына двойчы перамагала на чэмпіянаце Расіі і Кубку Расіі, выйгравала чэмпіянат Літвы, тройчы заваёўвала бронзу Еўралігі, займала трэцяе месца на чэмпіянаце Еўропы ў складзе легендарнай зборнай пад кіраўніцтвам Анатоля Буяльскага. У мінулым годзе яна пазбавілася стаўкі ў нацыянальнай камандзе.

Масавыя акцыі пратэсту пачаліся ў Беларусі 9 жніўня пасля выбараў прэзідэнта. Па дадзеных ЦВК, перамог Аляксандр Лукашэнка, які набраў 80,1% галасоў. Мітынгі нязгодных з вынікамі выбараў праходзяць кожны тыдзень, у якіх удзельнічаюць у тым ліку спартсмены, да якіх пазней прымяняюцца меры ўздзеяння.