Пуцін занепакоены наяўнасцю баевікоў з Блізкага Усходу ў Карабаху

Прэзідэнты Уладзімір Пуцін і Рэджэп Таіп Эрдаган выступілі за актывізацыю палітычнага працэсу па Карабаху.
Sputnik

МІНСК, 15 кас - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў занепакоенасць у сувязі з удзелам баевікоў з Блізкага Усходу ў ваенных дзеяннях у Нагорным Карабаху, паведамілі ў прэс-службе Крамля.

Лаўроў: дамоўленасць аб перамір'і ў Карабаху выконваецца не ў поўнай меры

На пачатку кастрычніка стала вядома аб падрыхтощцы перакідкі ў Карабах сірыйскіх наймітаў, падтрымоўваных Турцыяй. Арменія ў сваю чаргу заявіла, што на баку Азербайджана ваююць чатыры тысячы баевікоў.

Напярэдадні расійскі лідар правёў тэлефонную размову з турэцкім калегам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Размова адбылася па ініцыятыве афіцыйнай Анкары.

"Прэзідэнт Расіі выказаў сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з удзелам у ваенных дзеяннях баевікоў з блізкаўсходняга рэгіёну", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы расійскага лідара.

Пуцін падкрэсліў неабходнасць "салідарных намаганняў з мэтай хутчэйшага спынення кровапраліцця і пераходу да мірнага ўрэгулявання нагорна-карабахскай праблемы".

"Выказана надзея, што Турцыя, як член Мінскай групы АБСЕ ўнясе канструктыўны ўклад у дээскалацыю канфлікту", - дадалі ў Крамлі.

Пуцін і Эрдаган пацвердзілі важнасць гуманітарнага перамір'я, аб якім бакі дамовіліся ў Маскве 10 кастрычніка.

У сваю чаргу прэс-служба турэцкага лідара заявіла, што Эрдаган заявіў Пуціну аб неабходнасці вырашэння карабахскага канфлікту ў рамках як Мінскай групы АБСЕ, так і двухбаковых адносін.