МІНСК, 16 кас - Sputnik. Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 98%, ужо на пачатку лістапада на ім пачнецца энергетычны пуск, заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.
"Ужо праведзена загрузка свежага ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара, выкананы гідравыпрабаванні. Цяпер на завяршальнай стадыі знаходзіцца этап фізічнага пуску, калі рэактарная ўстаноўка выведзена на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці", - сказаў кіраўнік Мінэнерга, выступаючы на Форуме па развіцці электрамабільнасці E-Mobility 2020.
Паводле яго слоў, у лістападзе пачнецца энергетычны пуск першага блока, г.зн. вытворчасць першых кілават-гадзін з выдачай іх у энергасістэму краіны.
"Увод энергаблока ў эксплуатацыю плануецца ў першым квартале 2021 года", - сказаў міністр.
На другім энергаблоку БелАЭС будаўніча-мантажныя работы выкананы на 75%, праводзіцца індывідуальнае апрабаванне асноўнага тэхналагічнага абсталявання.
"Увод блока ў эксплуатацыю запланаваны на 2022 год", - праінфармаваў кіраўнік Мінэнерга.