Відэа

Маршы пенсіянераў і адстаўнікоў: акцыі палітычных апанентаў у Мінску

Акцыі палітычных апанентаў у адзін дзень пачаліся на плошчы Незалежнасці. Глядзіце на відэа Sputnik, як выглядалі калоны ўдзельнікаў "Марша мудрасці" і мітынга адстаўнікоў.
Sputnik

Плошча Незалежнасці стала ў панядзелак адпраўной кропкай для двух шэсцяў. Удзельнікі "Марша мудрасці" пад бела-чырвона-белымі сцягамі сабраліся каля Чырвонага касцёла, іх апаненты з дзяржаўнай сімволікай - каля помніка Леніну.

Прыхільнікі дзейнай улады пачалі сваю акцыю з мітынга. Тым часам іх апаненты адправіліся ў бок плошчы Якуба Коласа. Абедзве калоны сустрэліся ў раёне плошчы Перамогі. Удзельнікі праўладнай акцыі ўсклалі кветкі да Вечнага агню.

Упершыню марш пенсіянераў пад бел-чырвона-белымі сцягамі прайшоў у Мінску ў мінулы панядзелак. Тады несанкцыянаванае мерапрыемства таксама стартавала на плошчы Незалежнасці, каля Акадэміі навук удзельнікаў маршу спынілі праваахоўнікі. Для разгону пратэстоўцаў тыдзень таму сілавікі выкарыстоўвалі пярцовы балончыкі, піратэхніку і светлашумавыя патроны.

Акцыі пратэсту працягваюцца ў Беларусі з 9 жніўня, пасля прэзідэнцкіх выбараў, перамогу на якіх, паводле звестак ЦВК, атрымаў Аляксандр Лукашэнка, набраўшы 80,1% галасоў. Праз тыдзень пасля выбараў адбыўся першы мітынг прыхільнікаў прэзідэнта, на якім прысутнічаў і сам кіраўнік дзяржавы. Акцыі ў падтрымку дзейнай улады працягваюцца з 16 жніўня.