Спіс забароненых прафесій для жанчын могуць адмяніць у Беларусі

У дадзены момант у пералік уваходзіць 182 прафесіі са шкоднымі ўмовамі працы, якія небяспечныя для здароўя жанчын.
Sputnik

МІНСК, 19 кас - Sputnik. Спіс забароненых для жанчын прафесій могуць адмяніць у Беларусі, пра гэта заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч ў эфіры тэлеканала СТБ.

Неба, жыта, дзяўчаты: фотападборка беларускіх прыгажунь

У дадзены момант гэты спіс утрымлівае 182 прафесіі, куды не бяруць прадстаўніц прыгожага полу, але ён скарачаецца.

"Да гэтага спісу таксама трэба падысці з асэнсаваннем. Жанчыну не возьмуць у прафесію, толькі калі на гэтым прадпрыемстве гэтая прафесія сапраўды са шкоднымі ўмовамі працы. Калі атэстацыя працоўных месцаў пацвярджае, што гэта працоўнае месца не шкоднае і не небяспечнае для здароўя жанчыны, то, бясспрэчна, яе возьмуць у гэтую прафесію ", - запэўніла кіраўнік Мінпрацы.

Касцевіч адзначыла, што нярэдкія выпадкі, калі, згодна з пералікам, жанчына не можа працаваць у пэўнай прафесіі, але па факце працуе, калі на прадпрыемстве забяспечаны бяспечныя ўмовы працы. Напрыклад, у Беларусі хапае жанчын, якія працуюць кіроўцамі грузавых аўтамабіляў.

"Мы перш за ўсё працуем са скарачэннем шкодных і небяспечных умоў працы. Хутчэй за ўсё, у бліжэйшы час прыйдзем да таго, што гэты пералік будзе адменены", - сказала на заканчэнне Касцевіч.

У апошні раз спіс карэктавалі ў 2014 годзе. Згодна з ім, жанчын забаронена прыцягваць да работ па ўздыме цяжараў, да падземных і верхалазных работ, да работ па здабычы газу і нафты, ліцейных работ і іншым небяспечных відаў дзейнасці.