МІНСК, 20 кас - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка прызначыў Леаніда Мартынюка памочнікам прэзідэнта - інспектарам па Магілёўскай вобласці.
Раней новы памочнік кіраўніка дзяржавы працаваў на пасадзе старшыні Бярозаўскага райвыканкама.
Сёння таксама з'явіўся новы кіраўнік у апарата Савета міністраў - ім стаў Канстанцін Бурак.
Па ўзгадненні з беларускім прэзідэнтам Бярозаўскі райвыканкам узначаліць Сяргей Барташ, а пасаду старшыні Ляхавіцкага райвыканкама заняў Мікалай Мароз.
Прадстаўляць беларускія ўлады ў Арганізацыі па забароне хімічнай зброі па сумяшчальніцтве будзе Андрэй Еўдачэнка. У сваю чаргу Максім Ермаловіч аналагічнай працай будзе займацца пры Міжнароднай марской арганізацыі па сумяшчальніцтве.
Новым намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя са згоды кіраўніка дзяржавы прызначаны Аляксандр Гарошка.