Сумесная калегія МЗС Беларусі і Расіі пройдзе ў лістападзе

Міністр замежных спраў Беларусі знаходзіцца на самаізаляцыі з-за каронавіруса, аднак у расійскім знешнепалітычным ведамстве спадзяюцца на вочны фармат мерапрыемства.
Sputnik

МІНСК, 21 кас - Sputnik. Масква і Мінск плануюць правесці ў першай дэкадзе лістапада сумесную калегію міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін, пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Андрэй Рудэнка.

Лаўроў выказаўся пра заявы Ціханоўскай, якія правакуюць шмат пытанняў

"Дакладна магу сказаць, што ў нас запланаваная сумесная калегія міністэрства замежных спраў Расіі і Беларусі ў першай дэкадзе лістапада, скажам так", - сказаў Рудэнка.

Паводле яго слоў, Масква спадзяецца, што калегія пройдзе ў вочным рэжыме.

У дадзены момант кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей знаходзіцца на самаізаляцыі - у яго жонкі, Веры Паляковай-Макей, знойдзены каронавірус. Міністр па магчымасці працуе выдалена, выконваючы рэкамендацыі урачоў.

На пытанне Sputnik, ці зможа Макей удзельнічаць у калегіі, у МЗС Беларусі адказалі, што праінфармуюць пра гэта пазней. У прэс-службе таксама ўдакладнілі, што на дадзены момант не вызначана, пройдзе калегія ў Мінску ці ж у Маскве.

Папярэдняе сумеснае пасяджэнне калегій МЗС Расіі і Беларусі адбылося ў лістападзе 2019 года ў Маскве. Тады ўдзельнікі сустрэчы разгледзелі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, праблематыку міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі ў кантэксце 20-годдзя з моманту падпісання дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.