МІНСК, 21 кас - Sputnik. Вакцына ад каронавіруса можа апынуцца неэфектыўнай для людзей з імунадэфіцытам, такое меркаванне выказаў доктар медыцынскіх навук, вірусолаг Анатоль Альтштэйн.
Ён удакладніў, што праблема можа заключацца ў цяжкасцях выпрацоўкі антыцелаў. Медык мяркуе, што няпроста падзяліць людзей на пэўныя групы па здольнасці выпрацоўваць імунітэт да захворванняў.
"Людзі адрозніваюцца па здольнасці выпрацоўваць антыцелы, але вылучыць іх выразна на групы даволі складана. Гэта залежыць не ад стану здароўя, а ад асаблівасцяў арганізма, пра якія ніхто не ведае", - адзначыў Альтшэйн у гутарцы з ura.ru.
Акрамя таго, ён выказаў сумневы ў тым, што антыцелы дрэнна выпрацоўваюцца у людзей, якія знаходзяцца ў стрэсе, пажылых, а таксама прымаюць супрацьзапаленчыя прэпараты і злоўжываюць спіртнымі напоямі - раней такое меркаванне выказваў дырэктар цэнтра Гамалеі Аляксандр Гінцбург.
Нагадаем, што першую ў свеце вакцыну ад коронавируса "Спутник V", распрацаваную ў расійскім НДЦ імя Гамалеі, Міністэрства аховы здароўя РФ зарэгістравала ў жніўні. Выпрабаванні прэпарата прайшлі ў чэрвені-ліпені на добраахвотніках ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. Прэпарат ужо выпушчаны ў грамадзянскі абарот. Да канца 2020-га года ў Расіі плануюць вырабіць каля 2,3 мільёна доз вакцыны ад каронавіруса, а вясной будучага года расійскі Мінрамгандаль мае намер выйсці на паказчык у 15 млн доз у месяц.
На мінулым тыдні стала вядома, што ў Расіі зарэгістраваная другая вакцына, распрацаваная новасібірскім цэнтрам "Вектар". Як заявіў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, "на падыходзе яшчэ трэцяя вакцына Цэнтра імя Чумакова Расійскай акадэміі навук".
Зараз клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ад каронавіруса праводзяцца ў Беларусі, Венесуэле і ААЭ.