Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь працягвае збіраць прапановы ад палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў і грамадзян краіны па рэформе Канстытуцыі. Якія прапановы ўжо паступілі ў парламент, якім чынам будуць прымацца змены ў Канстытуцыю, наколькі яны рэальна зменяць палітычны клімат у краіне - на гэтыя і іншыя пытанні адкажуць ўдзельнікі сустрэчы.
У круглым стале прынялі ўдзел:
- суддзя Канстытуцыйнага суда, які прымаў удзел у падрыхтоўцы дзеючай Канстытуцыі, Аляксандр Марыскін;
- старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч;
- старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Васіль Задняпраны;
- намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Аляксандр Шацько;
- палітолаг Юрый Васкрасенскі.