Сапраўды, другая група крыві лічыцца групай падвышанай рызыкі, разважае спецыяліст. Больш хворых - сярод людзей, якія маюць другую групу крыві, і менш за ўсё - з першай групай крыві, а трэцяя і чацвёртая з'яўляюцца прамежкавымі па колькасці тых, хто захварэў, кажа Альштэйн, хоць і дадае, што дакладны механізм уплыву віруса на тую ці іншую групу крыві растлумачыць пакуль складана.
"Ёсць пэўныя дадзеныя па зменах у рэцэптары і некаторыя мутацыі ў гэтым рэцэптары, вірус можа прыводзіць да таго, што чалавек становіцца менш успрымальным, ёсць і іншыя дадзеныя на гэты конт, але ў прынцыпе людзі моцна адрозніваюцца па успрымальнасці", - кажа вірусолаг.
У той жа час чалавек з першай групай крыві таксама можа захварэць, "можа хварэць цяжка, і можа памерці, так што гэта ўсё носіць чыста колькасны характар, ніхто не можа сказаць, што людзі з першай групай наогул не хварэюць", дадае прафесар.
"Вядома, выконваць усе меры засцярогі трэба людзям з усімі групамі крыві, але паколькі ўся абарона носіць адносны характар, гэта лепш атрымліваецца ў людзей з першай групай крыві і горш у людзей з другой групай", - рэзюмуе вірусолаг.
Нагадаем, раней у ходзе даследавання спецыялісты ў Даніі параўналі гісторыі хваробы больш 473 тысяч пацыентаў са станоўчым тэстам на каронавірус. Высветлілася, што сярод тых, хто захварэў менш пацыентаў з першай групай крыві (AB0) і больш з A (другая), B (трэцяя) і AB (чацвёртая).
Спецыялісты звязваюць такія вынікі даследавання з тым, што першая група крыві не ўтрымлівае антыгенаў эрытрацытаў, якія прапускаюць вірус у арганізм.