Новы рэкорд па захворванні на COVID-19: колькі выпадкаў выявілі за суткі

Па дадзеных Мінздароўя, з учорашняга дня ў Беларусі на каронавірус захварэлі 884 чалавекі, ад інфекцыі памерлі чацвёра.
Sputnik

МІНСК, 26 кас - Sputnik. Колькасць тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі перавысіла 93,7 тысячы чалавек, такую інфармацыю агучылі ў панядзелак у міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Вірусолаг патлумачыў, як група крыві пацыента ўплывае на каронавірус

"Зарэгістраваныя 93 707 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19", - паведамілі ў ведамстве.

За мінулыя суткі колькасць тых, хто захварэў павялічылася на 884 чалавека - гэта максімум за апошнія некалькі месяцаў. З кожным днём Беларусь набліжаецца да рэкорднай колькасці інфіцыраваных COVID-19, якое было зафіксавана 29 красавіка. Тады за суткі было выяўлена 973 новыя выпадкі захворвання.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 961 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - назвалі лічбу ў Міністэрстве аховы здароўя.

Адпаведна, з учорашняга дня колькасць ахвяр ускладненняў, выкліканых каронавіруснай інфекцыяй, павялічылася яшчэ на чатыры чалавекі.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 26 кастрычніка, у Беларусі паправіліся і выпісаныя 83 748 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За суткі шэрагі здаровых папоўнілі 511 чалавек. У дадзены момант лячэнне ад каронавіруса праходзяць яшчэ 9 959 пацыентаў.

За ўвесь перыяд ад пачатку распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі правялі 2 386 740 тэстаў.