Беларусы змогуць легальна працаваць у Польшчы, прыехаўшы па гуманітарнай візе

Адпаведныя змены, якімі для беларусаў уводзяцца новыя правілы, польскі Сейм унёс у закон пра замежнікаў.
Sputnik

МІНСК, 28 кас - Sputnik. Беларускія грамадзяне, якія прыехалі ў Польшчу па гуманітарнай візе, змогуць легальна працаўладкоўвацца ў краіне, паведаміў у сераду старшыня парламенцкай групы Сейма па Беларусі Роберт Тышкевіч.

МУС расказала, колькі беларусаў выехала ў Польшчу, Украіну і Літву

"Беларусы, якія прыязджаюць у Польшчу на падставе гуманітарнай візы, могуць легальна працаваць у нашай краіне. Гэта стала магчымым дзякуючы зменам, занесеным у закон аб іншаземцах, які прыняў сейм на пасяджэнні", - гаворыцца ў дакуменце за яго подпісам.

Тышкевіч зазначыў, што гэтае рашэнне было прынятае ў падтрымку беларускай грамады з-за нарастальнага ціску на грамадзян у краіне.

Нагадаем, 20 кастрычніка экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Польшчы з шэрагам мясцовых палітыкаў, у прыватнасці прэм'ер-міністрам Матэушам Маравецкім. Яна перадала польскаму прэм'еру ліст з просьбай "змяніць законы такім чынам, каб людзі, якія прыязджаюць у Польшчу ў рамках гуманітарных праграм, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь, змаглі працаваць у Польшчы".