Плюс 941 выпадак: новая статыстыка па COVID ў Беларусі

У мінулыя суткі ў Беларусі медыкі зарэгістравалі 977 новых пацыентаў, у якіх быў выяўлены каронавірус.
Sputnik

МІНСК, 2 ліс - Sputnik. Колькасць афіцыйна зафіксаваных выпадкаў заражэння каронавірусам у Беларусі дасягнула 100400 чалавек, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

Кіраўнік Расспажыўнагляду: каронавірус ужо стаў сезонным, але пакуль вельмі агрэсіўны

Паводле інфармацыі ведамства, па стане на панядзелак 2 лістапада ў краіне паправіліся і выпісаныя 87400 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны COVID-19.

У той жа час, ад пачатку пандэміі да цяперашняга часу зарэгістравана 100400 чалавек са станоўчым тэстам на каронавірус: за мінулыя 24 гадзіны іх колькасць павялічылася на 941.

За перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 989 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй, у якіх былі шматлікія хранічныя захворванні.

Чытайце таксама: