Фота

Пратэсты і прабегі: што адбывалася ў Мінску 8 лістапада

Sputnik

Акцыі нязгодных з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў працягваюцца ўжо тры месяцы. Напярэдадні ў нядзелю пратэстоўцы сабраліся на марш у раёне плошчы Свабоды. Цэнтральныя станцыі метрапалітэна Мінска да гэтага часу былі перакрытыя, мабільны інтэрнэт не працаваў, а ў цэнтры сталіцы можна было ўбачыць спецтэхніку і атрады АМАП. Па паведамленнях відавочцаў, акцыя пратэстоўцаў суправаджалася масавымі затрыманнямі.

Ужо традыцыйным у выхадныя дні стаў і аўтапрабег прыхільнікаў дзейнага прэзідэнта. У нядзелю яго ўдзельнікі сабраліся на аэрадроме "Ліпкі", праехалі па МКАД і вярнуліся ў зыходную кропку.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, якімі кадрамі запомніцца мінулая нядзеля ў Беларусі.

1 / 17
8 лістапада каля паўдня нязгодныя з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў грамадзяне Беларусі сталі збірацца ў раёне плошчы Свабоды.
2 / 17
Пратэстоўцы на Нямізе.
3 / 17
Цэнтральныя станцыі метрапалітэна Мінска да гэтага часу былі перакрытыя, мабільны інтэрнэт не працаваў, а ў цэнтры сталіцы можна было ўбачыць спецтэхніку і АМАП.
4 / 17
Неўзабаве пасля пачатку акцыі пратэсту, пачаліся затрыманні ўдзельнікаў маршу.
5 / 17
У ГУУС паведамілі, што не маюць інфармацыі пра выкарыстанне спецсродкаў у дачыненні да ўдзельнікаў пратэсту.
6 / 17
У разгоне пратэстоўцаў прымаюць удзел не толькі міліцыя і АМАП, але і так званыя дружыннікі.
7 / 17
Мінулая нядзеля стала 91-м днём пратэстаў, якія пачаліся ў дзень выбараў 9 жніўня.
8 / 17
У адрас удзельнікаў маршу ад сілавікоў на гэты раз гучалі не толькі папярэджанні пра адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, але і просьба не перашкаджаць звыкламу жыццю мінчан.
9 / 17
Кожную нядзелю зачыняюцца станцыі метро і перакрываюцца дарогі, акцыі суправаджаюцца затрыманнямі.
10 / 17
Дзеянні сілавікоў на гэты раз не дазволілі пратэстоўцам сабрацца ў калоны, і мітынгоўцы збіраліся невялікімі групамі ў розных частках горада.
11 / 17
Каля чатырох гадзін дня акцыя пратэсту завяршылася.
12 / 17
У той жа дзень за межамі сталіцы сабраліся прыхільнікі Лукашэнкі на санкцыянаваны аўтапрабег.
13 / 17
У нядзелю яго ўдзельнікі сабраліся ў 12:00. Аўтааматары стартавалі на аэрадроме, праехалі па МКАД і вярнуліся ў "Ліпкі".
14 / 17
Удзельнікаў прабегу папрасілі прыехаць крыху раней - у праграме была запланавана работа забаўляльнай зоны і фудкорта.
15 / 17
Далучыцца да гэтага прабегу змаглі і кіроўцы з іншых гарадоў: асобная калона стартавала ў Оршы і ехала на Мінск праз Віцебск.
16 / 17
У Мінск таксама прыехалі машыны з Гомеля і Магілёва, Жлобіна, Брэста, Баранавічаў, Бабруйска, Гродзенскай вобласці.
17 / 17
Аўтапрабегі - асноўны фармат акцыяў у падтрымку прэзідэнта. Яны пачаліся пасля таго, як Лукашэнка выступіў перад сваімі прыхільнікамі на плошчы Незалежнасці.