Спецыялісты ацанілі імунітэт беларусаў да COVID-19

Медыкі адзначаюць, што пасля перанесенай інфекцыі наяўнасць антыцелаў фіксавалася не ва ўсіх, таксама іх колькасць магла быць досыць нізкай.
Sputnik

МІНСК, 9 ліс - Sputnik. Папуляцыйны імунітэт да COVID-19 пасля першай хвалі каронавіруса ў Беларусі, паводле ацэнак экспертаў, дасягнуў узроўню 16-20%, пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Ігар Петрышэнка.

Зноў амаль тысяча: новая статыстыка па каронавірусе ад Мінздароўя

"Спецыялісты папярэдне ацэньваюць папуляцыйны імунітэт ў рэспубліцы пасля першай хвалі на ўзроўні 15-20%. Больш дакладныя звесткі мы зможам атрымаць пазней, калі будуць праведзеныя даследаванні за больш працяглы перыяд, хоць бы 1-2 гады", - распавёў Ігар Петрышэнка БелТА.

Тым не менш, медыкі фіксуюць і паўторныя выпадкі захворвання на COVID-19. Акрамя таго, урачы адзначалі: пасля перанесенай інфекцыі антыцелы рэгістраваліся не ва ўсіх альбо ж іх колькасць была нізкай.

Паўторныя выпадкі захворвання, па сусветных дадзеных, рэгіструюцца ў 0,5-1% тых, хто раней перахварэў.

СААЗ: пытанне не вывучана

Па вызначэнні СААЗ, калектыўны імунітэт, вядомы таксама як папуляцыйны імунітэт, - гэта выкарыстаная для вакцынацыі канцэпцыя, згодна з якой насельніцтва можа быць абаронена ад пэўнага віруса пры дасягненні парогавага ўзроўню вакцынацыі.

Віцэ-прэм'ер расказаў, колькі грошай вылучана на даплаты медыкам за COVID

Колькасьць людзей, якім неабходна мець антыцелы для выпрацоўкі калектыўнага імунітэту, у розных хвароб будзе адрознівацца. Да прыкладу, для поліяміеліту парогавы ўзровень складае 80%. Некаторыя навукоўцы лічаць, што для каронавіруса дастаткова пераадолець парог у 67%. Аднак адзіных меркаванняў няма: інфекцыя новая і да канца не вывучаная.

У большасці хворых імунная рэакцыя развіваецца на працягу некалькіх першых тыдняў. Але наколькі доўга захоўваюцца антыцелы ў розных груп людзей і ў залежнасці ад цяжару праходжання захворвання, адназначнага адказу няма.

"І хоць у людзей, інфіцыраваных вірусам SARS-CoV-2, выпрацоўваюцца антыцелы і імунітэт, мы пакуль не ведаем, як доўга ён доўжыцца", - заяўляе СААЗ.

Па апошніх звестках, колькасць тых, хто захварэў на каронавірус, у свеце перавысіла 50,4 мільёна чалавек, за час распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі памерла больш за 1,26 мільёна.