У аўторак, 10 лістапада, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь у фармаце тэлемосту Мінск - Ерэван - Кішынёў - Масква прайшла анлайн-прэс-канферэнцыя пра меры, якія прадпрымаюцца ў барацьбе з каронавірусам, эфектыўнасць вакцынацыі і пратаколаў лячэння, дапамогу Расіі краінам блізкага замежжа.
На гэтыя і іншыя пытанні журналістаў адказваў член камітэта па сацыяльнай палітыцы Савета Федэрацыі РФ, заслужаны ўрач Расіі Уладзімір КРУГЛЫ.