Фота

Мора журавін: як збіраюць ягады на Палессі

Буйнаплодныя журавіны больш за 30 гадоў вырошчваюць на пінскім прадпрыемстве – Sputnik выправіўся паглядзець, як збіраюць карысную садовую ягаду па вадзе і па сухім.
Sputnik
Беларусь і журавіны — непарыўныя. І хоць тэхналогія вырошчвання буйнаплодных журавін — амерыканская, да яе ставяцца, як да роднай, бо журавiны (раскрытыя кветкі на сцеблах нагадвалі продкам шыю і галаву жураўля) раслі на беларускіх балотах са старажытных часоў.
Буйнаплодныя журавіны больш за 30 гадоў вырошчваюць на пінскім прадпрыемстве "Палескія журавіны", куды і выправіўся Sputnik, каб паглядзець, як журавінавае поле заліваюць вадой і зграбаюць чырвоныя ягады да месца выбаркі на прычэп.
Збіраюць тут і сухія журавіны старым дзедаўскім спосабам — iх адправяць на экспарт і там ужо будуць варыць журавінавы соус да каляднай гусі.
Чытайце таксама:
1 / 14
Збор журавін на плантацыях ААТ "Палескія Журавіны" ажыццяўляецца двума спосабамі – усухую і ў вадзе.
2 / 14
Журавінавыя плантацыі запаўняюць вадой і бонамі пачынаюць падцягваць ягады да месца збору.
3 / 14
Трактары абіваюць ягады, каб яны падняліся на паверхню вады.
4 / 14
На зборы амерыканскіх журавін задзейнічаны айчынныя машыны.
5 / 14
Журавіны загружаюць на транспарцёр.
6 / 14
І пасля – на прычэп.
7 / 14
Работнікі ў рыбацкіх ботах заходзяць у ваду і зграбаюць ягаду.
8 / 14
Ручны сухі збор – таксама праца нялёгкая, карпатлівая. Такія "сухія" журавіны пойдуць на экспарт.
9 / 14
"Мокрыя" журавіны сартуюць, фасуюць і замарожваюць.
10 / 14
Буйнаплодныя журавіны не менш карысныя, чым лясныя – багатыя на вітаміны А, С і Е, утрымліваюць натуральныя антыбіётыкі і прабіётыкі, з'яўляюцца выдатнай крыніцай антыаксідантаў, арганічных кіслот, селену, марганцу і медзі.
11 / 14
Максімальны ўраджай з 1 гектара – 30 тон журавін.
12 / 14
Ягады журавін – буйныя, памерам 2-2,5 см.
13 / 14
Журавіны валодаюць звязальнымі, супрацьзапаленчымі, антысептычнымі, мачагоннымі і дэтаксіцыйнымі ўласцівасцямі.
14 / 14
Журавінавыя прасторы – незабыўнае відовішча.