Відэа

Пуцін распавёў, калі Расія можа выкарыстоўваць ядзерную зброю - відэа

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін напярэдадні абмеркаваў з прадстаўнікамі Мінабароны пытанні ядзернай бяспекі. Глядзіце на відэа, што расказаў кіраўнік дзяржавы.
Sputnik

"Неабходна прадоўжыць распрацоўку перспектыўных сістэм кіравання стратэгічнымі ядзернымі сіламі... Якімі б сучаснымі, перадавымі яны ні былі сёння, на месцы стаяць нельга. Мы з вамі гэта добра разумеем. Трэба думаць пра тое, што будзе заўтра і паслязаўтра", - заявіў Пуцін на нарадзе.

Ён адзначыў, што бяспека ядзернай трыяды напрамую залежыць ад устойлівай працы новых сістэм кіравання, перш за ўсё, стратэгічнымі ядзернымі сіламі, сістэмамі кіравання стратэгічнай ядзернай зброяй.

"Цалкам відавочна, што ад таго, наколькі ўстойліва, эфектыўна і надзейна ў любой сітуацыі будуць працаваць гэтыя сістэмы, увесь шлях кіравання, наўпрост залежыць боегатоўнасць ядзернай трыяды, у цэлым здольнасць арміі і флоту адэкватна і хутка адказаць на патэнцыйныя ваенныя пагрозы", - падкрэсліў Пуцін.

Ён удакладніў, што Расія можа выкарыстаць ядзерную зброю толькі ў атветным выпадку.

Прэзідэнт таксама адзначыў пашырэнне ваеннай прысутнасці НАТА ў Еўропе і раскрытыкаваў альянс за ігнараванне прапановы Расіі - знізіць ваенную актыўнасць на час пандэміі. Таксама расійскі лідар нагадаў пра дэструктыўную ролю ЗША ў пытаннях захавання дамоўленасцяў паміж Масквой і Вашынгтонам па кантролі над узбраеннямі і распавёў пра спробы пасадзіць амерыканскі бок за стол перамоваў.