МІНСК, 12 ліс - Sputnik. Расійска-беларускі савет гатовы дапамагчы адлічаным пасля пратэстаў беларускім студэнтам з вучобай у РФ, заявіў старшыня дзелавога савета, кіраўнік савета дырэктараў "Уралхіма" Дзмітрый Мазепін.
Масавыя акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў працягваюцца ў Беларусі трэці месяц. Актыўны ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах прымаюць студэнты. Напрыканцы кастрычніка прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць з ВНУ студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у пратэстах.
"Мы бачым, што велізарная колькасць студэнтаў была адлічана апошнім часам з універсітэтаў у Мінску. Хочам запусціць ініцыятыву і дапамагчы адлічаным студэнтам, каб яны не з'язджалі ў Польшчу і ў Літву, а прыехалі ў Маскву ці ў Піцер для таго, каб змаглі далей навучацца", - сказаў Мазепін на форуме "Моцныя ідэі для новага часу" ў сераду.
Па словах Мазепіна, савет гатовы аказаць фінансавую падтрымку студэнтам з "добрымі дасягненнямі". "Мы ўсё ж такі жывем у Саюзнай дзяржаве, якая складаецца з Расіі і Беларусі, мы гэта робім, таму што мы неабыякавыя, што будзе заўтра", - дадаў ён.