Фота

Амаль як у Шагала: звычайная беларуская вёска праз вакно

Пакуль восень палохае мокрым надвор'ем, узгадваем лета і праз вясёлкавыя вокны у фотастужцы Sputnik разглядаем маленькую беларускую вёсачку.
Sputnik
У мастацтве акно спрадвеку лічыцца сімвалам надзеі, пераменаў ці крока ў невядомае. Гэты архітэктурны элемент у сваіх карцінах выкарыстоўвалі многія мастакі, у тым ліку да Вінчы, Санці, Далі, і нават улюбёнец і гордасць усіх беларусаў Марк Шагал.
Не змог застацца ў баку ад сусветных мэтраў і фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус. Падчас летняга шпацыру па вёсцы Свяцілавічы Веткаўскага раёна ён захаваў на сваіх здымках разьбяныя драўляныя вокны. Гэта не музей ці галерэя, а ўтульная беларуская вёска і фантазіі мясцовых майстроў.
Прапануем узгадаць лета, зладзіць фоташпацыр і атрымаць асалоду ад народнага мастацтва.
1 / 14
У мастацтве акно спрадвеку лічыцца сімвалам надзеі, пераменаў ці крока ў невядомае.
2 / 14
Гэты архітэктурны элемент у сваіх карцінах выкарыстоўвалі многія мастакі, у тым ліку да Вінчы, Санці, Далі і нават улюбёнец і гордасць усіх беларусаў Марк Шагал. Толькі на яго карцінах былі парыжскія вокны.
3 / 14
Не змог застацца ў баку ад сусветных мэтраў і фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус.
4 / 14
Падчас шпацыру па вёсцы Свяцілавічы Веткаўскага раёна ён захаваў на сваіх здымках разьбяныя драўляныя вокны.
5 / 14
Веткаўскія дойліды ўпрыгожваюць вокны знакамі ў выглядзе сонца і стрэлаў, каб аберагаць жыллё. І паўсюдна выкарыстоўваюць раслінныя арнаменты.
6 / 14
Даследчыкі заўважаюць гэтыя матывы ў мастацтве мясцовых ткачых і мастакоў, якія пісалі абразы.
7 / 14
Тлумачыцца гэта традыцыямі старавераў, якія заснавалі Ветку ў XVII стагоддзі і імкнуліся паказаць вёску як райскі сад.
8 / 14
Вёска Свяцілавічы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці знаходзіцца каля ракі Бесядзь.
9 / 14
Гэта не музей ці галерэя, а ўтульная беларуская вёска і фантазіі народных майстроў.
10 / 14
Традыцыйна дойлідствам і будаўніцтвам тут займаюцца мужчыны.
11 / 14
Жанчыны ўпрыгожваюць дамы кветкамі і займаюцца афарбоўкай.
12 / 14
Падаецца, што паміж дамамі ідзе ціхае спаборніцтва - хто ўпрыгожыць сваю хату лепш?
13 / 14
Суседзі спаборнічаюць, але замест сварак яны выкарыстоўваюць фарбы і фантазію.
14 / 14
А вам якія вокны больш спадабаліся?