Абарона Калеснікавай спрабавала абскардзіць рашэнне пра яе тэрмін у СІЗА

Зварот абароны аб абскарджанні рашэння на падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай разглядаў суд Партызанскага раёна Мінска.
Sputnik

МІНСК, 16 ліс - Sputnik. Абарона Марыі Калеснікавай спрабавала абскардзіць рашэнне пра падаўжэнне ёй тэрміну ўтрымання пад вартай, паведамляе Telegram-канал штаба Віктара Бабарыкі.

Следчыя не адпусцілі Калеснікаву пад заклад з СІЗА ў Жодзіне

Зварот разглядаў суд Партызанскага раёна Мінска - і прыняў рашэнне адмовіць.

Раней Генеральная пракуратура дала санкцыю пакінуць Калеснікаву ў СІЗА на два месяцы. Такім чынам, апазіцыйны палітык застанецца пад вартай да 8 студзеня.

Калеснікава, якая ўваходзіла ў перадвыбарчы штаб экс-банкіра Віктара Бабарыкі (знаходзіцца ў СІЗА КДБ, тэрмін утрымання пад вартай падоўжаны да 18 снежня) і якая перайшла пазней у аб'яднаны штаб Святланы Ціханоўскай, была затрыманая ў верасні. У цяперашні час яна знаходзіцца ў следчай турме ў Жодзіна.

Яна з'яўляецца адной з трох абвінавачаных па справе аб закліках да захопу ўлады, двое іншых - яе паплечнікі-адвакаты Максім Знак (яму таксама працягнулі тэрмін затрымання - да 9 студзеня) і Ілля Салей (выйшаў на свабоду ў кастрычніку).

Крымінальная справа пра заклікі да захопу ўлады па факце стварэння Каардынацыйнага савета Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла 19 жніўня. Максімальная санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.