Відэа

Лукашэнка расказаў, які адсотак яго паўнамоцтваў пяройдзе парламенту

Беларускае грамадства сфармавала запыт на перамены, якія будуць унесеныя ў Канстытуцыю, дзе мяркуецца пераразмеркаванне ўладных паўнамоцтваў.
Sputnik

Народ і грамадства жадаюць пераменаў, і яны замкнуліся на прэзідэнце і яго паўнамоцтвах, сказаў кіраўнік дзяржавы ў ходзе нарады ў Палацы Незалежнасці, прысвечанай дарожнаму збору.

Лукашэнка прызнаў, што механізм выплаты дарожнага збору выклікае спрэчкі

Паводле яго слоў, у панядзелак меркавалася разгледзець пытанні ўдасканалення аплаты дзяржаўнай пошліны за допуск транспартных сродкаў да дарожнага руху.

"Сёння мы не будзем разглядаць ніякіх падыходаў да ўдасканалення гэтага парадку, як і шэраг пытанняў, якія вынікаюць з падобных тэм", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Пасля чаго нагадаў чыноўнікам, што "народ, грамадства жадаюць пераменаў, і яны замкнуліся на прэзідэнце і яго паўнамоцтвах. Як выйсце з гэтага - змены ў Канстытуцыю".

"Мы нядаўна дамовіліся з кіраўніцтвам парламента, што для таго, каб адсоткаў на 70-80% паўнамоцтвы прэзідэнта перадаць парламенту, ураду, іншым структурам, Канстытуцыю ламаць не трэба", - удакладніў кіраўнік дзяржавы.

Беларускі лідар лічыць, што ўсе пытанні, вынесеныя на нараду на яго ўзровень, адносяцц да кампетэнцыі парламента і ўрада. Таму ім і трэба будзе гэта вырашаць, "як у цывілізаваным грамадстве".

На ўзроўні савета міністраў дадзенае пытанне будзе прапрацавана, з улікам меркавання сілавых ведамстваў і рэгіянальных уладаў, а затым у парламенце адбудуцца дэбаты.

"На ўзроўні законаў прымайце рашэнні і ўнасіце закон для падпісання прэзідэнту. Таму я і сказаў, што гатовы вас слухаць (гэта вельмі важнае пытанне), але прымаць рашэнне будзеце вы", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

Прычым ён асабліва адзначыў, што ўсё пераразмеркаванне паўнамоцтваў, на яго думку, заключаецца ў тым, што пытаннем дарожнага збору будзе займацца міністры і дэпутаты.

"Далей - больш: да Усебеларускага народнага сходу я абяцаю вам размеркаваць паўнамоцтвы сумленна, справядліва, не сыходзячы ад адказнасці. Вострых пытанняў для грамадства ў нас няшмат: мы ўжо прынялі усялякія рашэнні", - лічыць беларускі лідар.

Пасля чаго нагадаў, што ў асноўным такія рашэнні прымаў ён сам, падстаўляючы сваю фігуру пад крытыку, але пры гэтым разумеючы, што без прыняцця гэтых рашэнняў не будзе дзяржавы.