Відэа

Цуд прыроды: возера ў Казахстане апанавалі ружовыя фламінга - відэа

Чарада ружовых фламінга спынілася перадыхнуць на возеры Каракол - яно размешчана недалёка ад горада Актаў.
Sputnik

Гэта возера ўваходзіць у склад дзяржаўнага Карага-Каракольскага прыроднага запаведніка. Фламінга вырашылі спыніцца там па шляху на поўдзень.
Усяго на працягу года каля вадаёма спыняюцца каля 90 відаў пералётных птушак, у тым ліку лебедзі і беркуты.

Па словах навукоўцаў, фламінга прыляцелі з азёр Тэнгіз і Коргалжын, але прабудуць у водах Каракола нядоўга. З прыходам халадоў птушкі адправяцца далей у Хазарскі запаведнік у Туркменістане, а потым у Іран.

Глядзіце таксама: