Пад трасай канатнай дарогі, якая злучае Ніжні Ноўгарад з горадам-спадарожнікам Бор на супрацьлеглым беразе Волгі, размешчана невялікае возера.
Нядаўна гэты вадаём прыцягнуў пільную ўвагу гараджан - вада ў возеры замерзла, і на лёдзе утварыўся ўзор, падобны на твар чалавека, які крычыць: можна разглядзець абрысы галовы, вачэй і адкрыты рот.
Некаторым мясцовым жыхарам ледзяная фігура нагадала карціну нарвежскага мастака-экспрэсіяніста Эдварда Мунка "Крык", іншыя палічылі, што абрысы падобныя на галаву прышэльца.