Фота

COVID скраў Каляды? Як гарады свету рыхтуюцца да святаў

Sputnik

У Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША і многіх іншых краінах у другую хвалю каронавіруса зноў зачыніліся крамы непершай неабходнасці, аднак іх уладальнікі разлічваюць, што яшчэ паспеюць зачапіць сезон святочных пакупак - вітрыны ярка ўпрыгожаны, гандлёвыя вуліцы ўключылі ілюмінацыю, а на галоўных плошчах ставяць елкі.

Традыцыйныя кірмашы ў гэтым годзе практычна ўсюды забароненыя, аднак, напрыклад, у Германіі, знайшлі спосаб расставіць калядныя палаткі з пачастункам. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як свет рыхтуецца да Калядаў.

1 / 23
Рабочы ўсталёўвае агні на калядную елку ў Страсбургу на месцы звыклага каляднага кірмашу, які быў адменены з-за Covid-19.
2 / 23
Крама Printemps Haussmann у Парыжы падчас адкрыцця калядных вітрын. Усе крамы, якія не ўваходзяць у спіс першачарговых, застаюцца зачыненымі.
3 / 23
Ёлачны базар у Парыжы. Французскія ўлады далі магчымасць грамадзянам купіць у каранцін ёлку да свята Нараджэння Хрыстовага з 20 лістапада.
4 / 23
Мужчына забірае свой заказ на Каляды ў краме цацак у Ніцы. У Францыі зачыненыя ўсе крамы другараднай неабходнасці ў сувязі з новай успышкай каронавіруса.
5 / 23
Калядныя агні на Рыджэнт-стрыт пад назвай "Дух Каляд" у Лондане запалілі без традыцыйнай цырымоніі, крамы на вуліцы часова зачыненыя з-за другой хвалі каронавіруса ў Англіі.
6 / 23
Вітрыны калядных упрыгожванняў на Оксфард-стрыт у Лондане. Шматлікія крамы спадзяюцца, што яны яшчэ змогуць адкрыцца і выратаваць сезон святочных пакупак. Урад пакуль не паведамляе, якія абмежаванні будуць дзейнічаць пасля заканчэння каранціну.
7 / 23
Рабочыя ўпрыгожваюць Белы дом у Вашынгтоне.
8 / 23
Самая знакамітая калядная ёлка ў ЗША каля Ракфелер-цэнтра ў гэтым годзе выклікала мноства насмешак нью-ёркцаў. "Які год, такая і елка", "яна выглядае так, як быццам пастрыглася сама", - жартуюць яны. Пацешна, што разам з елкай з лесу прыехала савяня-сычык, якога назвалі Ракфелер.
9 / 23
Людзі фатаграфуюць калядную вітрыну ў краме Macy's Herald Square ў Нью-Ёрку. У Нью-Ёрку Санта-Клаўс упершыню за 159 гадоў існавання традыцыі не будзе прымаць ужывую дзяцей у флагманскім універмагу Macy's. Штогод сюды прыязджалі больш за 250 тысяч чалавек.
10 / 23
Калядныя намёты ў цэнтры Цюрыха ўсё ж такі ўсталявалі і падзялілі турнікетамі для захавання дыстанцыі. У некаторых кантонах зачыненыя рэстараны і фітнес-клубы, але крамы працягваюць працаваць.
11 / 23
Калядны кірмаш у Ландсхуце, Германія, уладкавалі так, каб наведвальнікі не пакідалі свае аўтамабілі.
12 / 23
Продаж ахоўных масак пра Каляды ў Берліне. Урад Германіі зрабіў больш жорсткімі рэжым нашэння ахоўных масак, абмежаваў сацыяльныя кантакты і настойвае на адмене прыватных вечарынак да Каляд.
13 / 23
Дзеці гуляюць са штучнымі сняжынкамі на калядным кірмашы ў Германіі.
14 / 23
Звычайна ў гэты час цэнтр Амстэрдама перапоўнены людзьмі. Напярэдадні калядных святаў меры, накіраваныя на стрымліванне пандэміі, у Нідэрландах не знятыя.
15 / 23
Рабочыя развешваюць калядныя агні ў цэнтры Мадрыда. Улады іспанскай сталіцы хочуць, каб усе жыхары рэгіёну зрабілі бясплатныя тэсты на антыцелы да Каляд. На іх думку, правядзенне масавага тэсціравання дазволіць шматлікім жыхарам рэгіёну сустрэць іх з сем'ямі.
16 / 23
Нягледзячы на абмежавальныя меры з-за пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі, у Маскве ўключылі святочную ілюмінацыю.
17 / 23
Прадавец дэманструе пакупніку елкавую цацку ў маскоўскім ГУМе. У расійскай сталіцы дзейнічае масачны рэжым.
18 / 23
ГУМ-каток на Чырвонай плошчы адкрыецца 29 лістапада нягледзячы на ўсе абмежаванні: каранцін у многіх школах і ВНУ, адмену забаўляльных мерапрыемстваў.
19 / 23
Пакупніца размаўляе з прадаўшчыцай ў паўпустой краме калядных упрыгожванняў у Рыме.
20 / 23
Калядныя агні асвятляюць гандлёвую вуліцу Грабен на фоне ізноў абвешчанага каранціну ў Вене.
21 / 23
Калядную елку сабралі ў Сіднэі. Улады Аўстраліі да Каляд плануюць адкрыць унутраныя межы паміж усімі штатамі.
22 / 23
Калядная вітрына каля флагманскай крамы Hudson's Bay ў цэнтры Таронта. У Канадзе таксама паўторна ўведзены абмежаванні па каронавірусе.
23 / 23
Калядныя свечкі з выявай Санта-Клаўса ў ахоўнай масцы выстаўлены ў аўтарскай краме ў Салоніках, Грэцыя.