Самы рамантычны беларускі пісьменнік і паэт нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў Оршы. Адукацыю ён атрымаў у Кіеўскім універсітэце і на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве.
Творчасць Уладзіміра Караткевіча прсякнута духам рамантызма і любоўю да беларускай гісторыі. Сярод найбольш вядомых яго твораў "Каласы пад сярпом тваім", "Чорны замак Альшанскі", дзікае паляванне караля Стаха" і "Ладдзя роспачы".
Галоўная заслуга Караткевіча ў тым, што ён падняў у сваіх творах шырокія пласты нацыянальнай гісторыі.
У дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча Sputnik абраў шэсць кніг, якія павінен прачытаць кожны чалавек.
Чытайце таксама: