Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак сустрэўся са старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам.
Абмяркоўваліся пытанні будучага саміту Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, які пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі 11 снежня.
"Сітуацыя такая, як Пуцін заўсёды падкрэслівае, трэба быць разам, так прасцей пераадолець усялякія цяжкасці, трэба гэтым шляхам і ісці", - адзначыў беларускі лідар.
Пра тое, як пераадолець бягучыя праблемы эканомікі краін ЕАЭС, слухачам радыё Sputnik распавяла доктар эканамічных навук, загадчык кафедры менеджменту, тэхналогій бізнесу і ўстойлівага развіцця Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, прафесар Ірына Новікава.
"Падзенне ВУП у краінах ЕАЭС чакаецца ў межах 3,5 - 3,9%, што патрабуе нетрадыцыйных выхадаў з сітуацыі, якая склалася. Варта памятаць, што свет змяніўся, ён пераходзіць да постіндустрыяльнай эканомікі, якая будзе абапірацца на інавацыі. Да таго ж, нашу традыцыйную прадукцыю ніхто не пусціць на развітыя рынкі, яны падзелены. Даходы ў тых краінах, якія гатовыя купляць нашу прадукцыю, недастаткова высокія, каб Беларусі і Расіі гандляваць з імі з прыбыткам", - разважае эксперт.
Як выбудаваць новыя падыходы да эканомікі ЕАЭС, слухайце падрабязней у каментары вядомага беларускага эканаміста, прафесара Ірыны Новікавай на радыё Sputnik Беларусь.