Фота

Казачная беларуская зіма ў фотаздымках

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik як выглядае беларуская зіма ў некалькіх кіламетрах ад сталіцы - цішыня, спакой і казачная прыгажосць.
Sputnik
Фота
Лынтупы пад снегам - кадры беларускай зімы
І калі ў горадзе снег хутка знікае, на прыродзе казачная прыгажосць застаецца некранутай доўгі час - снег ахутвае дрэвы і палі сваім покрывам і стварае неверагодныя пейзажы.
Для тых, хто не мае магчымасці адправіцца ў падарожжа за горад, карэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус падрыхтаваў адмысловую фотастужку. Нічога лішняга: толькі ціхамірнасць і спакой.
Чытайце таксама:
1 / 20
Гэтыя кадры Альфрэд Мікус зрабіў на дарозе "Краснае" - "Ілля" Мінскай вобласці.
2 / 20
Для тых, хто не мае магчымасці адправіцца ў падарожжа за горад.
3 / 20
Цяперашнія беларускія зімы рэдка радуюць жыхароў маразамі і снегам.
4 / 20
Сняжынкі, што з'явіліся ў наваколлі ў першыя дні снежня - сапраўднае свята.
5 / 20
Восеньскую слоту замяніў лёгкі марозік і ў паветры адразу з'явілася прадчуванне Новага года.
6 / 20
І калі ў горадзе снег хутка знікае, на прыродзе казачная прыгажосць застаецца некранутай доўгі час.
7 / 20
Снег ахутвае дрэвы і палі сваім покрывам...
8 / 20
... і стварае неверагодныя пейзажы.
9 / 20
Снег заўсёды чакаюць з нецярпеннем: наваколле святлее, а калі выйдзе сонейка, ён заіскрыцца, нібы россып дыяментаў.
10 / 20
Першыя крокі зімы любяць апяваць у сваіх вершах паэты.
11 / 20
Гэты пераход, калі зямля засынае, каб праз колькі месяцаў прачнуцца і зазелянець, натхняе іх на цудоўныя вершы.
12 / 20
Зіма... Ад інею вішняк
Перахіліўся за парканы.
I не мінеш яго ніяк,
Кранеш — і цветам серабраным
Асыпе з галавы да ног.

Максім Танк
13 / 20
У абшары навакольным
Над папарам, лугам, полем
Снег тчэ мяккі змрок.
Кожную сняжынку тую
Кружыць, туліць і цалуе
Весялун-вятрок.

Рыгор Барадулін
14 / 20
У бубны дахаў вецер б'е,
Грыміць па ім, звініць, пяе.
Ускіпела снежнае віно,
І белай пенай мкне яно.

Максім Багдановіч
15 / 20
Зноў смала замярзае на зрэзе,
Пасівела зямля і, як бубен, гудзе,
I па снезе сумуе,
Сумуе па снезе:
Пачынаецца снежань, а снег не ідзе.

Сяргей Грахоўскі
16 / 20
Зіма - час святаў і радасці.
17 / 20
І нават холад не перашкаджае наталіцца казачнай прыгажосцю.
18 / 20
Цішыня і спакой.
19 / 20
Нічога лішняга.
20 / 20
А вас натхняе зіма?