МІНСК, 3 сне - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра новы антырэкорд за час другой хвалі каронавіруса.
За суткі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 1 701 пацыент са станоўчым тэстам на COVID-19. Выпісаныя з устаноў аховы здароўя 1 729 пацыентаў.
Усяго ад пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 141 609 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Паправіліся 118 924 пацыента, у якіх раней было пацверджана заражэнне каронавіруснай інфекцыяй.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі Беларусі памерлі 1 181 пацыент з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.
Ад пачатку пандэміі ў Беларусі правялі больш 3,33 мільёна тэстаў на каронавірус.
Чытайце таксама:
- Магчыма вытворчасць расійскіх вакцын ад COVID у краінах АДКБ - Пуцін
- Гэтых мер дастаткова: Камароўскі пералічыў, чым лячыць ВРВІ і каронавірус
- Эксперыментальныя медлабараторыі разгорнуцца ў Беларусі, Арменіі і Расіі