МІНСК, 8 сне - Sputnik. Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін абмеркавалі па тэлефоне пытанні, звязаныя з нарошчваннем расійска-беларускага супрацоўніцтва, паведаміла ў аўторак прэс-служба ўрада РФ.
Гаворка ў размове ішла аб надзённых пытаннях у сферы прамысловасці, энергетыкі, сельскай гаспадаркі, транспартнай інфраструктуры. Казалі прэм'еры і аб пашырэнні ўзаемадзеяння ў навукова-тэхнічнай і культурна-гуманітарнай галінах.
Мішусцін і Галоўчанка не пакінулі без увагі перспектывы інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе.
Папярэдняя размова кіраўнікоў урадаў дзвюх краін адбылася 30 лістапада, тады былі закрануты пытанні гандлёва-эканамічнага сектара, транспарту, а таксама сумесных энергетычных праектаў.