МІНСК, 9 сне - Sputnik. Эвалюцыя каронавіруса пакуль не дае неабходнасці мяняць вакцыну, як гэта адбываецца, да прыкладу, з грыпам, лічыць расійскі мікрабіёлаг.
COVID-мутанты
"Падчас эпідэмічнага працэсу (не было - Sputnik) ніводнай пакуль што мутацыі, якая паўплывала б на неабходнасць мяняць спецыфічнасць тых вакцынных прэпаратаў, якія цяпер ужо створаны", - цытуе словы навукоўца РІА "Новости".
У прыклад Гінцбург прыводзіць вірус адру, які з моманту ўзнікнення ні разу не мяняўся. Працэсы мутацыі каронавіруса, паводле яго слоў, ідуць прыкладна гэтак жа.
Навукоўцы адзначаюць, што SARS-CoV-2 хоць і муціруе як любы РНК-вірус, але куды больш павольна, чым звыклы для нас сезонны грып.
Антыцелы супраць COVID
Як вядома, імунная сістэма пры заражэнні COVID-19 выпрацоўвае антыцелы, якія захоўваюць інфармацыю пра інфекцыю, а пры наступнай сустрэчы з ёй дапамогуць "абясшкодзіць" вірус. Ці можа COVID "прызвычаіцца" да іх і стаць больш устойлівым?
"Не можа. Не таму, што ён не хоча або не ўмее гэтага рабіць, а таму што наша імунная сістэма настолькі разнастайная, што яна разнастайней, адпаведна, тых мутацый, якія там (у вірусе - Sputnik) могуць узнікнуць", - лічыць Аляксандр Гінцбург.