Відэа

200 трактароў супраць ПДВ: аграрыі Малдовы выйшлі на пратэст - відэа

Малдаўскія фермеры занялі галоўную плошчу Кішынёва трактарамі. Такім чынам аграрыі выказваюць свой пратэст супраць намеру ўлад павялічыць стаўку ПДВ. Чаго яшчэ патрабуюць сельгасвытворцы, глядзіце на відэа.
Sputnik

Малдаўскія фермеры, якія выступаюць супраць павышэння стаўкі падатку на даданую вартасць у сельскай гаспадарцы з 8 да 12 адсоткаў, занялі галоўную плошчу Кішынёва. Усяго на плошчы Вялікага нацыянальнага сходу перад будынкам урада сабралася каля 200 адзінак тэхнікі.

"Тут сабраліся і з поўначы, і з поўдня Малдовы, з цэнтра, з усходу і з захаду - гэта значыць усе раёны тут прадстаўлены. Тут з усіх партый людзі ёсць, мы наогул не падымаем пытанне палітыкі", - заявіў адзін з удзельнікаў пратэсту.

Акрамя таго, што аграрыі выступаюць супраць павышэння стаўкі ПДВ, яны таксама патрабуюць выплат кампенсацый пацярпелым ад засухі фермерам і спадзяюцца, што ўрад вызначыць спосабы значнага павелічэння фонду субсідый і ўвядзе акцызы на дызельнае паліва. Аграрыі маюць намер заставацца на цэнтральнай плошчы аж да моманту выкананьня ўладамі іх патрабаванняў.

Партыя сацыялістаў Малдовы ў сераду ўжо прапанавала адтэрмінаваць павышэнне ПДВ на сельскагаспадарчую прадукцыю, каб аграрыі паспелі прадаць прадукцыю мінулага года па ранейшай стаўцы ў восем адсоткаў.