Эксперт патлумачыў негатыўнае стаўленне Захаду да вакцыны "Спутник V"

Існуе меркаванне, што інфармацыйная кампанія супраць "Спутника V" ідзе паралельна з "ваеннымі намаганнямі Захаду па стрымліванні Расіі".
Sputnik

МІНСК, 11 сне - Sputnik. Ваенны эксперт Ігар Каротчанка ўпэўнены ў наяўнасці сувязі паміж спробамі Захаду дыскрэдытаваць вакцыну ад каронавіруса "Спутник V" і ваеннымі намаганнямі краін НАТА па стрымліванні Расіі. Аб гэтым ён заявіў карэспандэнту РІА "Новости".

Расія гатова вырабляць вакцыну "Спутник V" ва Украіне

Раней афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў заявіў, што за мяжой вылучылі сродкі на дыскрэдытацыю расійскай вакцыны "Спутник V" і папярэдзіў аб хуткім з'яўленні "серыі псеўдааналітычных "расследаванняў" і ілжэсьведчанняў" відавочцаў" пра нібыта "небяспеку "расійскай вакцыны або пагалоўныя "адмовы" ад вакцынавання".

Стварэнне вакцыны эксперт назваў пытаннем вялікай палітыкі і нацыянальнай бяспекі. У цэлым, па словах Каротчанкі, інфармацыйная кампанія супраць "Спутника V" ідзе паралельна з "ваеннымі намаганнямі Захаду па стрымліванні Расіі".

"Гэта дыскрэдытацыя расійскай вакцыны, каб абцяжарыць яе выхад на міжнародны рынак. Бо да яе праяўляюць цікавасць дзясяткі дзяржаў... Пытанне з вакцынай, вось гэтыя падрыўныя намаганні, яны кладуцца на ваенны фон, таму гэта комплексная палітыка процідзеяння Расійскай Федэрацыі з боку краін НАТА, перш за ўсё - ЗША", - заявіў эксперт.

Міністэрства аховы здароўя Расіі ў жніўні зарэгістравала першую ў свеце вакцыну для прафілактыкі COVID-19, распрацаваную НДЦЭМ імя Гамалеі. Яна атрымала назву "Спутник V". Вакцына створана на вывучанай і праверанай платформе адэнавірусных вектараў чалавека, важнымі перавагамі якой з'яўляюцца бяспека, эфектыўнасць і адсутнасць доўгатэрміновых негатыўных наступстваў.