МІНСК, 12 сне - Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала графік работы медыцынскіх устаноў падчас навагодніх святаў.
У снежні 2020 года беларусы будуць адпачываць з 25-га па 27-е чысло, у студзені наступнага - з 1-га па 3-е, а таксама з 7-га па 10-е. У студзені ёсць адзін перанос - рабочай будзе субота 16-га.
Згодна з загадам міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча бальніцы, амбулаторна-паліклінічныя ўстановы, станцыі пералівання крыві, санітарна-эпідэміялагічныя, аптэчныя і іншыя аб'екты будуць працаваць у наступным рэжыме:
- па графіку святочнага дня - 25 снежня, 1 і 7 студзеня
- па графіку выхаднога дня - 27 снежня, 3 і 10 студзеня
- па графіку субот - 26 снежня, 2, 8 і 9 студзеня
- па звычайным працоўным графіку - 16 студзеня