Галоўная калядная елка Вільнюса атрымала званне самай прыгожай у Еўропе па версіі турыстычнай арганізацыі European Best Destinations.
Елка атрымалася незвычайнай, ні адно дрэва дзеля святочнага настрою не было сапсавана. Канструкцыю выканалі з металічных блокаў з LED-лямпачкамі, люстэркамі і жывымі яловымі галінкамі, сабранымі ў суседніх лясах.
Гэта не толькі прыгожа, але яшчэ і падыходзіць для сезона пандэміі. Елкай можна любавацца здалёк і захоўваць бяспечную дыстанцыю.
Другое месца ў рэйтынгу заняла галоўная елка Страсбурга, на трэцім радку рэйтынгу апынулася каляднае дрэва з Прагі. Усяго арганізацыя вылучыла 19 ёлак з розных еўрапейскіх гарадоў. Ёсць сярод пераможцаў і іншыя суседзі беларусаў - елка ў Кіеве таксама ўвайшла ў гэты топ.
Глядзіце на відэа, як выглядае галоўная ёлка рэйтынгу.