Карпенка: адзіная платформа для дыстанцыйнага навучання амаль гатовая

На думку міністра, адукацыя ў рэжыме анлайн не можа замяніць практыка-арыентаваную падрыхтоўку студэнтаў ВНУ.
Sputnik

МІНСК, 14 сне - Sputnik. Распрацоўка адзінай платформы для аддаленага навучання школьнікаў практычна завершана, напрыканцы снежня яе прадставяць у Мінску, заявіў у панядзелак падчас другога Форуму Асацыяцыі ВНУ Беларусі і Расіі міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт Sputnik.

Міністр адукацыі РФ: ствараем умовы для студэнтаў Беларусі і Расіі

"У бліжэйшы час правядзем прэс-канферэнцыю, на якой прэзентуем гэтую платформу, яна пачне працаваць у тэставым фармаце. Гэта будуць відеэаурокі для саманавучання", - растлумачыў Карпенка.

Міністр адукацыі удакладніў, што пры пераводзе беларускіх устаноў адукацыі на дыстанцыйнае навучанне ў сувязі з пандэміяй каронавіруса ўважліва вывучаецца вопыт калег з іншых краін. Пакуль, на думку кіраўніка ведамства, да выдаленага фармату навучання шмат пытанняў.

"У некаторых беларускіх ВНУ ўжо выкарыстоўваецца дыстанцыйная адукацыя. Зразумела, што такі фармат ніяк не заменіць практыка-арыентаваную дзейнасць, да прыкладу, падрыхтоўку хірурга, інжынера, аўтамабілебудаўнікоў. Таму вырашылі зрабіць так, што пэўны працэнт студэнтаў прыходзіць на практычныя заняткі, а лекцыйны фармат мы пераводзім у анлайн-рэжым", - расказаў міністр.

Паводле яго слоў, "ВНУ ў гэтым плане досыць нядрэнна падрыхтаваны, праца па стварэнні вучэбна-метадычных комплексаў даўно гатовая, і праблем не ўзнікае".

Узаемадзеяння паміж ВНУ

Паміж ВНУ Беларусі і Расіі заключана каля 1400 прамых дагавораў аб супрацоўніцтве ў адукацыйнай і навуковай сферы, праінфармаваў Ігар Карпенка.

"Павышаецца акадэмічная мабільнасць, усё больш беларускіх і расійскіх студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў на ўзаемнай аснове вучацца ў нашых універсітэтах ў рамках абмену. Самыя папулярныя спецыяльнасці - тэхніка-тэхналагічнага профілю, эканомікі, энергетыкі, медыцыны і мастацтва", - канстатаваў міністр адукацыі Беларусі.

Ён удакладніў, што ў вядучых расійскіх ВНУ пашыраны магчымасці для навучання беларускіх студэнтаў і магістрантаў.

"Асаблівую цікавасць для нас уяўляюць тыя спецыяльнасці, падрыхтоўка па якіх у Беларусі не вядзецца. Перспектывы ў нас цікавыя. Сёння мы ў анлайн-рэжыме падпішам шэраг пагадненняў з тымі рэктарамі, якія прыехалі ў Мінск аб узаемным навучанні студэнтаў і супрацоўніцтве ў сферы IT-тэхналогій і іншых", - адзначыў кіраўнік беларускай ведоства.

Прызнанне дыпломаў

Ігар Карпенка нагадаў, што Беларусь прызнае дыпломы, выдадзеныя ў Расіі, для гэтага падпісаныя адпаведныя дамовы.

"Існуюць пагадненні ў рамках Саюзнай дзяржавы, СНД і ЕўрАзЭС аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі. Ніякіх праблем няма. У Беларусі за гэтыя пытаньні адказвае рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, і наколькі дыплом сапраўдны, вырашае гэтая структура", - падкрэсліў міністр.