МІНСК, 14 сне - Sputnik. У Беларусі могуць наладзіць уласную вытворчасць вакцыны ад каронавіруса, распавёў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 4-ю гарадскую клінічную бальніцу імя М.Я.Саўчанкі.
Аляксандр Лукашэнка працягвае знаёміцца з працай беларускіх бальніц ва ўмовах каронавіруса, сёння ён пабываў у 4-м менскім шпіталі.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што Беларусь можа наладзіць уласную вытворчасць вакцыны ад каронавіруснай інфекцыі.
"Калі напрацоўкі нашых навукоўцаў апынуцца сур'ёзнымі, будзем займацца вытворчасцю ўласнай вакцыны", - цытуе словы Лукашэнкі БелТА.
Аднак разглядаюцца таксама і іншыя варыянты вакцынацыі беларускага насельніцтва. Адзін з іх - вытворчасць расійскай вакцыны, пра які казалі яшчэ з моманту пачатку выпрабаванняў у краіне "Спутник V". Другі варыянт - закупка вакцыны для груп рызыкі. І трэці - уласную вытворчасць. Па такіх трох шляхах, хутчэй за ўсё, прыйдзецца пайсці Беларусі, заявіў кіраўнік дзяржавы.
Расійская вакцына ў Беларусі
Беларусь стала першай, хто атрымаў для выпрабаванняў расійскую вакцыну "Спутник V". У даследаваннях прынялі ўдзел 100 чалавек, частка з іх атрымалі сапраўдную вакцыну, частка - плацэба. За ўсімі добраахвотнікамі будзе весціся назіранне на працягу 180 дзён з моманту першай вакцынацыі.
Як пазней стала вядома, сярод першых выпрабавалі на сабе вакцыну ад каронавіруса была і прэс-сакратар беларускага прэзідэнта Наталля Эйсмант, якая паведамляла журналістам, "адчувае сябе выдатна", а таксама прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
Сам жа Аляксандр Лукашэнка ў жніўні заявіў, што ўжо перахварэў на каронавірус і перанёс яго "на нагах".