Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Прэміі Саюзнай дзяржавы ў сферы навукі і тэхнікі ўпершыню ўручаць ў 2021-м

Памер грантаў складае 5 мільёнаў расійскіх рублёў, яны ўручаюцца навукоўцам за выдатныя заслугі ў машынабудаванні, біятэхналогіі, даследаванні космасу.
Sputnik

МІНСК, 15 сне - Sputnik. Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі ўпершыню ўручаць у красавіку 2021, да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, распавёў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін, перадае карэспандэнт Sputnik.

Касачоў распавёў, чым вопыт Саюзнай дзяржавы дапаможа інтэграцыі ў ЕАЭС

Грашовыя прэміі будуць уручаць раз у два гады, у наступным годзе іх атрымаюць тры беларуска-расійскія навуковыя калектывы. Адзін з іх працаваў над стварэннем і выкарыстаннем Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і расійска-беларускай арбітальнай групоўкі спадарожнікаў БКА і "Канопус-В" ў інтарэсах Саюзнай дзяржавы.

Другі склад навукоўцаў працаваў над стварэннем высокаэфектыўных сістэм электрамагнітнай інэрцыі, а трэці - над стварэннем інавацыйнага прадукту біяаналага лактаферыну чалавека, ідэнтычнага прыроднаму бялку, які адкрывае магчымасці вытворчасці новых высокаэфектыўных і біялагічна бяспечных прадуктаў медыцынскага прызначэння.

Памер грантаў - 5 мільёнаў расійскіх рублёў. Усяго на конкурс, паводле слоў Аляксандра Шуміліна, было пададзена каля 20 работ.

"Створана шмат сумесных распрацовак, усе яны фарміруюць адзіную тэхналагiчную прастору Беларусі і Расіі", - адзначыў старшыня дзяржкамітэта.
Канчатковае рашэнне па прысуджэнні прэмій прымуць Саветы міністраў дзвюх дзяржаў.