З феерверкамі і балямі: як у Мінску будуць сустракаць Новы год

Асаблівую ўвагу нададуць ў Мінгарвыканкаме бяспецы ў месцах збору людзей: правераць усе пляцоўкі, дзіцячыя сады і школы на прадмет адпаведнасці неабходным нормам і патрабаванням.
Sputnik

МІНСК, 15 сне - Sputnik. Усяго ў Мінску ў рамках святкавання Новага года запланавана больш за 130 мерапрыемстваў, сярод якіх акцыя "Нашы дзеці", навагоднія балі, тэатралізаваныя паказы на Кастрычніцкай і Ратушнай плошчах, святочныя гулянні і кірмашы, распавялі ў Мінгарвыканкаме ў аўторак.

Марозіва і домік: якія цацкі з'явяцца на галоўнай ёлцы краіны

Будзе і сяміхвілінны феерверк у навагоднюю ноч. Яго запусцяць з агнявой кропкі ў Аляксандраўскім скверы ў 01:30. Асаблівую ўвагу нададуць ў Мінгарвыканкаме бяспецы ў месцах збору людзей. У прыватнасці, правераць усе пляцоўкі, дзіцячыя сады і школы на прадмет адпаведнасці неабходным нормам і патрабаванням.

Таксама ўначы з 31 снежня на 1 студзеня метро будзе працаваць да 3:00, а наземны грамадскі транспарт да 4:00.

Чытайце таксама: