Калі што - адразу да нас: Лукашэнка прапанаваў Папе Рымскаму лячыцца ў РБ

Беларускі прэзідэнт назваў візіт спецпасланніка Ватыкана Клаўдыё Гуджэроцці ў Мінск добрым знакам.
Sputnik

МІНСК, 17 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў спецпасланніку Папы Рымскага мансіньёру Клаўдыё Гуджэроцці за прыезд у Мінск і папрасіў перадаць віншаванні з надыходзячымі святамі пантыфіку.

Сустрэча кіраўніка Беларусі і Гуджэроцці прайшла ў Мінску ў чацвер.

"Калі захварэе, няхай не хвалюецца: мы гатовыя прыняць яго на лячэнне, мы ўмеем лячыць. Але зараз лепш не трэба хварэць. І Каляды тут, Новы год, святы - хварэць нам няма калі. Але калі што - адразу да нас", - адзначыў кіраўнік дзяржавы, яго словы прыводзіць прэс-служба.

Арцыбіскуп Гуджэроцці запэўніў, што абавязкова перадасць гэтыя словы Папу Рымскаму. Паводле яго слоў, пантыфік хацеў сустракаць калядныя святы разам з вернікамі, але каранцінныя мерапрыемствы пакуль не дазваляюць гэта зрабіць.

Лукашэнка расказаў, на якіх умовах магчымы візіт Папы Рымскага

Беларускі прэзідэнт таксама падзякаваў спецпасланніку Папы Рымскага за прыезд, назваўшы яго візіт у Мінск добрым знакам.

"Ёсць пра што пагаварыць, у нас заўсёды было шмат тэм. Шматлікія тэмы і застаюцца, іх адразу не вырашыш. Але нейкія рухі ёсць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клаўдыё Гуджэроцці таксама лічыць, што за час яго работы ў Беларусі ў бакоў атрымалася шмат што зрабіць для развіцця адносін.

"На жаль, вы рана з'ехалі ад нас. Пасля Вялікабрытаніі вам трэба зноў у Беларусь вяртацца", - выказаў сваё меркаванне кіраўнік дзяржавы.

"Пасля Вялікабрытаніі можа быць пенсія. Там не відаць сонца - небяспечна для здароўя", - у адказ пажартаваў арцыбіскуп.

Рымска-каталіцкая царква ў Беларусі - другая па колькасці вернікаў канфесія ў рэспубліцы. У Беларусі налічваецца больш за 500 касцёлаў. У краіне служаць 8 біскупаў РКЦ, працуюць больш за 450 святароў, з якіх 70 - замежныя грамадзяне, пераважна Польшчы.