Пуцін заявіў, што Расія перастала быць "бензакалонкай"

Даходы расійскага бюджэту на 70% сфарміраваны ўжо не за кошт прыбытку ў нафтагазавай галіне, што ўлады лічаць пазітыўным сігналам.
Sputnik

МІНСК, 17 сне - Sputnik. Расія пачала спускацца з нафтагазавай іголкі, сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін падчас штогадовай вялікай прэс-канферэнцыі.

Што будзе са здабычай нафты і коштамі ў 2021 годзе - эксперт аб сустрэчы АПЕК+

Паводле яго слоў, відавочным і станоўчым вынікам развіцця расійскай эканомікі з'яўляецца той факт, што 70% бюджэту краіны сфарміраваны не за кошт даходаў у нафтагазавай сферы.

"Гэта значыць, што мы не ў поўнай меры, але ўсё ж пачынаем злазіць з так званай нафтагазавай іголкі", - канстатаваў прэзідэнт Расіі.

Пасля чаго звярнуў увагу, што калі нехта спрабуе прадставіць Расію "дагэтуль толькі бензакалонкай, то гэта ўжо не мае пад сабой рэальных падставаў".

Пры гэтым Уладзімір Пуцін не стаў адмаўляць, што залежнасць расійскай эканомікі ад нафты і газу "яшчэ вельмі вялікая, і мы гэта павінны мець з вамі на ўвазе".

Прамую трансляцыю прэс-канферэнцыі глядзіце на Sputnik.

Чытайце таксама: