Беларускі фундук можа пайсці ў італьянскія цукеркі - а вось дзе яго вырошчваюць

Не блытайце лясны арэх і фундук: калі першым у Беларусі нікога не здзівіш, то другі толькі пачынаюць культываваць. І адзіная прамысловая плантацыя знаходзіцца пад Маладзечнам.
Sputnik

Зараз пра беларускі фундук ведаюць нямногія, але фермеры спадзяюцца ў будучыні заваяваць не толькі беларусаў, але і італьянцаў. Арэх ужо адправілі на пробу буйной кандытарскай фабрыцы.

Карэспандэнты Sputnik пабывалі на плантацыі пад Маладзечна і паглядзелі, як зімуе беларускі фундук.

Фундуку ў Беларусі не холадна

Арэхаваму саду пад Маладзечна яшчэ расці і расці. І не таму, што ён зусім малады, а таму што пры правільнай апрацоўцы фундуковая плантацыя можа жыць і пладаносіць да ста гадоў.

"Сад размяшчаецца на 75 гектарах. У перспектыве ў нас - магчымасць атрымаць яшчэ дзвесце пяцьдзесят гектараў зямлі", - праводзіць экскурсію па садзе спецыяліст па маркетынгу, аграном Аляксей Марцінкевіч.

Беларускі фундук можа пайсці ў італьянскія цукеркі - а вось дзе яго вырошчваюць

Саджанцы ў Беларусь прыехалі з Польшчы, хоць назвы гатункаў вельмі паўднёвыя - "Барселонскі", "Каталонскі" і "Косфорд". Гэтыя гатункі ўжо прыстасаваліся да польскага клімата - у суседзяў іх вырошчваюць больш за трыццаць гадоў. І беларускія зімы для саджанцаў не сталі крытычнымі - тры папярэднія яны перанеслі добра.

Параўноўваць ураджайнасць беларускіх і паўднёвых плантацый яшчэ не час - сад зусім юны і пакуль не пачаў пладаносіць на поўную моц. Лічыцца, што дрэва пачынае даваць добры ўраджай на пяты-шосты год.

"Пакуль мы маем толькі тэхнічны ўраджай - 100-200 грамаў з дрэва. Кансультуючыся з польскім бокам, усё ідзе па плане", - кажа Аляксей.

Беларускі фундук можа пайсці ў італьянскія цукеркі - а вось дзе яго вырошчваюць

А ў планах - 2-2,5 тоны з гектара!

Уладальнікі саду плануюць працягваць эксперыменты з гатункамі і шукаць новыя, прыдатныя для беларускага клімату, а мы пакуль паглядзім, як зімуе фундук.

Чаму "загартаваны" беларускі арэх смачнейшы

У круглага роўнага фундука ўсё будзе ў шакаладзе. Такому арэху прамая дарога на кандытарскую фабрыку. А крыху выцягнуты, даўгаваты фундук - гэта хутчэй самастойны ласунак, для "кандытаркі" такі не падыходзіць. Лушчыльныя машыны для такіх арэхаў не прызначаныя, занадта высокі адсотак браку.

"Спектр выкарыстання фундука вельмі шырокі. Яго можна выкарыстоўваць і ў кандытарскай вытворчасці - як суцэльны або дробнены, а можна з яго рабіць масла і пасты. Мы хацелі б бачыць свой фундук у добрым шакаладзе, працаваць з кандытарскімі прадпрыемствамі. Ёсць такія і ў Беларусі" , - кажа Аляксей.

Беларускі фундук можа пайсці ў італьянскія цукеркі - а вось дзе яго вырошчваюць

У беларусаў яшчэ не было магчымасці ацаніць айчынны фундук, на продаж у гандлёвыя сеткі арэх пакуль не паступаў. На прамысловую ўраджайнасць плантацыю пад Маладзечна плануюць вывесці ў наступныя некалькі гадоў.

Але ўладальнікі фундук ужо пакаштавалі і запэўніваюць - смачнейшы за імпартны. Прыводзяць і навуковае абгрунтаванне: у паўночным клімаце плод вылучае больш амінакіслот, а гэта значыць, што тлустасць арэха будзе вышэйшай.

"Першы збор ураджаю быў невялікім, але былі прыемна здзіўлены, што арэх смачны, такі ж, як азербайджанскі, турэцкі. Я думаю, у тых краінах наш арэх ацанілі б. Дарэчы, у Азербайджана ўжо была такая магчымасць: не так даўно ў рамках абмену вопытам мы перадавалі ім партыю фундука", - распавядае суразмоўца.

Беларускі фундук можа пайсці ў італьянскія цукеркі - а вось дзе яго вырошчваюць

Ёсць у садзе і няпрошаныя дэгустатары, якія якасць беларускага арэха ўжо таксама ацанілі. На плантацыі распавядаюць, што часам знаходзілі пад дрэвам норкі, у якіх грызуны схавалі горкі прысмакі.

Выстаяць гэтым маленькім "злодзеям" складана - спелы арэх сам падае на зямлю, застаецца толькі падбіраць.

А калі няма саду, але ёсць дача?

Адзін высадак дае тры-пяць кілаграмаў фундука, здаць кілаграм фундука можна прыкладна за тры долары. Аляксей рэзюмуе - не абавязкова заводзіць плантацыю, можаце проста пасадзіць у сябе на ўчастку некалькі дрэў і здаваць ўраджай, калі самастойна з выгадаванымі кілаграмамі справіцца не зможаце.

Перажываць з-за зімовак не варта.

Беларускі фундук можа пайсці ў італьянскія цукеркі - а вось дзе яго вырошчваюць

"Сярэднія тэмпературы ў Беларусі за дзесяць гадоў падняліся на палову градуса, у нас ужо няма такіх зім, каб тыднямі стаяла 25-30 градусаў", - кажа Аляксей і раіць: каб фундук добра перазімаваў, трэба правільна даглядаць за дрэвамі ўвесну і ўлетку.

А вось восенню захапляцца падкормкай ужо не варта. Чым заняцца ў садзе восенню? Дыскаванне глебы, то бок прарыхліць іверхні пласт і пазбавіцца ад пустазелля.

"Дыскаваная зямля ўдзень лепш выграваецца ад сонечных прамянёў, а ўначы пачынае аддаваць цяпло каранёў", - тлумачыць Аляксей.

Так фундук і будзе грэцца зімой, нават калі вам здаецца, што сонца не вельмі спякотнае, дрэву гэтага хопіць.

Беларускі фундук можа пайсці ў італьянскія цукеркі - а вось дзе яго вырошчваюць

А вось чым апрацоўваць дрэвы, чым іх падкормліваць, у садзе яшчэ толькі высвятляюць. Хваробы фундука ў суседняй Польшчы адрозніваюцца ад тых, з якімі дрэвы сутыкаюцца ў беларускім клімаце.

Колькі будзе каштаваць беларускі фундук?

Значнага адрознення ў кошце ад замежнага вытворцы ў садзе не абяцаюць. Але пра дакладны кошт гаварыць пакуль рана.

"Кошт будзе рынкавы. Ёсць "заканадаўцы моды", якія дыктуюць кошт. Гэта найбуйнейшыя вытворцы фундука - Турцыя, Польшча. Але, я думаю, каштаваць беларускі арэх будзе не даражэй, чым імпартны", - спадзяецца Аляксей.

А вось лагістыка для аптовага пакупніка, відавочна, будзе прасцейшай.